while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
2011
while my guitar gently weeps
slaver_be
Падводзіць вынікі сыходзячаму году зусім ня хочацца, ня гледзячы на маю страшную апантанасьць рознымі статыстычнымі дадзенымі і справаздачамі. Але я сёньня знайшоў у краме сьвежую партыю цёмнага Kult, а пасьля яшчэ пасьпеў… шампанскага і замуціць Куба-лібрэ, таму мяне цягне што-небудзь напісаць :)

За гэты год я пасьпеў трапіць у лякарню з лжэ-апэндыцытам, зьмяніць месца працы, пабываць упершыню ў аква-парку (гэта, бадай, самае моцнае ўражаньне году), прыняць удзел у арганізацыі некалькіх канцэртаў (у тым ліку Mysovitz!), назьбіраць рэдакцыю для Ultra-Music (умоўна, канечне, але!), зноў зьезьдзіць на Sziget, пабываць на паўсотні розных канцэртах там і тут, зьмяніць камэру і наздымаць 100 гігоў фотак, праслухаць тысячы песьняў і знайсьці дзесятак супэр-гуртоў, выпіць пару соцень літраў піва, пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі і захаваць старых сяброў, зрабіць пару фэерычных вандровак па Беларусі… Таксама ўвесь год я спрабаваў не зьмяняць свайму сумленьню і быць самі сабой (злым ці вясёлым, але самі сабой). Ну а сьнежань, канечне, запомніцца нам усім надоўга…

Гэта быў зноў складаны і супярэчлівы год. Няхай наступны год будзе для нас усіх лепш! Хай будзе больш свабоды, больш музыкі, больш цікавых падзей, больш дабрыні і каханьня!

  • 1
Гэта можна арганізаваць адразу пасьля НГ'шнага адпачынку :)

  • 1
?

Log in

No account? Create an account