?

Log in

No account? Create an account
while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
«Наркамаўка»
while my guitar gently weeps
slaver_be
Дарэчы, не так страшна стварэньне яшчэ адной Вікіпэдыі, як сама камуністычная «наркамаўка». Той, хто кажа, маўляў, няма розьніцы «тарашкевіца» ці «наркамаўка», ў нас з мовай і так дупа, памыляецца. Менавіта зрусыфiкаваны правапіс вядзе да канчатковага зьнішчэньня мовы! Пачытайце-пачытайце:

  • 1

ехалі по уліцам трамваі, ехалі куда-то умірать

не ссы, слэйвербі, мы ўсе памром

Re: ехалі по уліцам трамваі, ехалі куда-то умірать

Я ведаю... А такімі тэмпамі - вельмі хутка... вельмі...

Спрашчэнне правапісу (пазбаўленне ад заоішніз мяккіх знакаў) -- гэта прагрэсіўны крок, аналаг якому расейская рэформа, прыбраўшая цвёрдыя знакі на канцах словаў, яці і і з кропкаю.
Аднаўляць з тарашкевіцы неабходна тыя правілы, што тычацца словаўтварэння і пабудовы сказаў.

дык губляецца мілагучнасьць мовы

Не варта блытаць гучанне і правапіс. Наяўнасць мяккіх знакаў больш падобная на націскі ў кожным слове ў кніжках для навучання чукоцкіх дзяцей :-) Арфаэпія можа цудоўна існаваць паасобку ад арфаграфіі -- гэта не болей, чым традыцыя перадачы гукаў літарамі.

Найперш, безумоўна, узаконіць правапіс мяккага знаку і “я” перад націскам, а пасьля ісьці паступова, а галоўнае, у духу традыцыйнага беларускага маўленьня. І вядома ж, з улікам агульнапрызнанай асновы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, якую заклалі Янка Купала і Якуб Колас.
© Васіль Быкаў

Наконт "я" -- гэта натуральная рэч, пазбаўленне штучнага выключэння (бо колькасць сімвалаў пры гэтым не мяняецца). Мяккі знак у гэтым плане самастойнага сэнсу не мае, бо чытанне і маўленне амаль не залежаць ад ягонай наяўнасці.

а я табе адкажу, што залежыць. я вось у дзяцінстве цьвёрда вымаўляў і настаўнікі мяне амаль ніколі не выпраўлялі. на БТ вунь цьвёрда выпраўляюць. дзеткі зараз цьвёрда вымаўляюць, бо калі стаіць мяккі знак, які ты бачыш — рэфлекторна пачынаеш зьмякчаць, а правілаў пра нейкую там «суседнюю мяккасьць» ніхто ня ведае.

http://www.lib.by/vojus/znak.html

Гэта справа не наяўнасці мяккіх знакаў, а адпаведнага чалавечага атачэння, нормы якога ўспрымаюцца падчас сталення. Імкненне правапісу да рацыяналізацыі -- рэч натуральная. Пазбаўленне ад элементаў, што не выкарыстоўваюцца, з'ява непазбежная.

гэта ўсё добра і правільна але рацыяналізаваць трэ' не падчас крысізу, а падчас узбуйненьня, бо калі няма атачэньня няхай яго заменяць хоць бы «атавізмы мовы» (з вашага гледзішча ў правапісе.

Вы не думалі, чаму атачэнне такое вузкае?..

Гэта праблема Вашая і Вашых настаўнікаў. І яшчэ далдонаў з БТ.

дык чаго вы тады лезіце ў мае праблемы сваімі камэнтам

буксьцер, скажыце (толькі чэсна), у вас даўна маньіакальны псыхоз? калі ў вас зьявілася непераадольнае жаданьне да перасьледу мяне?

Re: дык чаго вы тады лезіце ў мае праблемы сваімі камэнт

Гыгыгы. Ну што Вы. Не хочаце чытаць мае каменты - баньце мяне ці пішыце схавана. Праблема будзе вырашана.

+1! Не за мяккія знакі трэба чапляцца, а за МОВУ, за МАЎЛЕННЕ!
ЗЫ: Можа, прагаласуеце за Бел-Вікі: http://meta.wikimedia.org/wiki/Requests_for_new_languages#Belarusian_.28Orthography_Revision_of_1959.29_.2833_support_.2F_20_oppose.29
Дзякуй!

Я б так на гэта казаў: я не лічу вікіпедыю за праект, які ўвогуле варты маёй увагі, таму не стану падтрымліваць у бойцы хоць адзін бок. А па-другое, аддаць голас на карысць поўнага збору правілаў наркамаўкі таксама не лічу разумным крокам.

Хто сказаў пра тупое прыняцце ўсіх (нават бязгуздых) правілаў?.. Вашая справа.

Шчыра кажучы, мне так падаецца, што ўся гэтая мітусня вакол вікіпедыі даволі штучная.

Штучна тое, што "іншаму лагеру":
1. пофіг, што нам не падабаецца сітуацыя;
2. яны не хочуць саступаць нам, супрацоўнічаць па ідалагічных прычынах;
3. яны блакуюць нам магчымасць адасобіцца і ўсё-ткі працаваць;
Значыць, яны дамагаюцца, каб мы нічога не рабілі. "Няма чалавека, няма справы".

Вось-вось!Менавіта па іх!
"супрацоўнічаць па ідалагічных прычынах"

Самі падумалі, што сказалі?:)

Вашыя аргументы як ніколі эфектыўныя:)))))

  • 1