while my guitar gently weeps

Менскае гета

Два з паловай гады не пісаў нічога ў ЖЖ. Сацыяльных сетачак і блогу мне хапае і цяпер, але вырашыў паглядзець, ці ёсьць тут жыцьцё. Камэнтуйце, калі ёсьць :) А я распавяду, як схадзіў на экскурсію па Менскім гета ў межах «Фэсту экскурсаводаў».



Collapse )
Чэрапушка

Вынікі 2012

Усе падводзяць вынікі году, вось і я вырашыў, што варта паставіць сваю кропку ў 2012 годзе… Там больш, што тут за год амаль нічога не пісаў у ЖЖ :)

Collapse )
  • Current Music
    Крама - Новая кроў
while my guitar gently weeps

Рыга#4

Два тыдні таму мы з zukerby наведалі з сяброўскім візытам слаўны горад Рыгу. У гэты раз мэтай вандроўкі быў юбілейны канцэрт нашага любімага латыскага гурта Dzelzs Vilks.

Рыга

Collapse )
while my guitar gently weeps

11 сакавіка!

Вось што я вас скажу, рэбзя: 11 сакавіка будзе агонь! Мы адкрываем новыя гарызонты! У Re:Public будзе афігенны канцэрт зь лепшымі беларускімі музыкамі. Лайн-ап пакуль трымаем у сакрэце і раскрываем таямніцы паступова. Першы госьць — легендарны Аляксандр tomat з сваім гуртом Pomidor/Off і новай праграмай «Патас/Попс/Прапаганда».

while my guitar gently weeps

Tripel Karmeliet

Tripel Karmeliet

Мой хуткі двухдзённы адпачынак ад рэчаіснасьці я вырашыў правесьці ў Варшаве, дзе пабыў у гасьцях у старага сябра Васі, зьнянацку трапіў на канцэрт N.R.M. і, канечне ж, затарыўся піўком у Arkadia. Ля паліцаў зь півам я правёў большую частку часу ў гіпэры: было вельмі цяжка выбраць, што ўзяць, калі прадаецца сотня рэдкіх гатункаў. Стаўку зрабіў у асноўным на бэльгійскія трыпелі і бокі. Першы ў аглядзе — Tripel Karmeliet.

Паводле флямандзкамоўнай вікіпэдыі, гэты гатунак вырабляецца з 1996 году, хаця кармэліты вараць яго з 1679 году. Піва сьветлае, вельмі моцнае (8,4%), верхняга браджэньня, варыцца з сумесі пшаніцы, ячменю і аўса. Адразу як адкаркоўваеш бутэльку ў паветра вырываецца моцны пшанічны арамат, але потым ловяцца ноткі грушы, палявых кветак і асабліва мёду. Смаг лёгкі, сухі, салодкі, нават ванільна-бананавы. Піва вельмі прыемна кладзецца ў страўнік і расплываецца па целу цяплом. Ніякага намёку на сьпірт тут няма, гэтыя аццкія 8,4% зусім не адчуваюцца. «Послевкусіе» (рэбзя, а як па-беларуску гэты тэрмін будзе?) ненавязьліва-салодкае. Манахі-кармэліты ведаюць, як зрабіць смачны напой! Зрэшты, паводле той жа вікіпэдыі, Tripel Karmeliet у 2008 годзе атрымаў статус лепшага піва верхняга браджэньня па вэрсіі брытанскага часопісу Beers of the World. І гэта ня дзіўна!
while my guitar gently weeps

ЖЖ-півакарнацыя!

Шмат хто ўпарта даказвае, што жэжэшачка яшчэ не сканала. Даволі спрэчна, ўлчіваючы састарэлыя тэхналогіі, сталыя праблемы з атакамі і багамі ў сэрвісе і адтокам юзэраў у сацсеткі. Але, дзе яшчэ можна напісаць вялікі разгорнуты тэкст з малюнкамі і нармальным фарматаваньнем тэксту? У Г+? Муахаха! Ну, калі ЖЖ жывы, дык вось вам першы пост пасьля вяртаньня сюды — і паспрабуйце не адкамэньціць :)

Collapse )
  • Current Music
    Сердце Дурака - Пропасть
  • Tags
while my guitar gently weeps

БАТЭ — Мілан — 1:1 (фота)

Я заўзею за «Мілан» з 1994 году. У тым годзе расанэры парвалі ў фінале Кубка чэмпіёнаў «барсу» 4:0… Пасьля было яшчэ шмат чаго: і перамогі, і паразы. Блішчэлі на футбольным небасхіле Барэзі, Мальдзіні, Веа, Шаўчэнка, Кака… Я шмат гадоў марыў трапіць на гульню «Мілану». Першая такая магчымасьць была ў 2001-ым, калі яны прыяжджалі ў Менск. Але быў малы-дурны-бяз грошаў. У мінулым годзе я зьбіраўся ехаць на міланскае дэрбі, ўсё расплянаваў, але ўзьніклі праблемы зь візай. У гэтым годзе я хацеў ужо паехаць у Мілан на гульню з БАТЭ, але зацягнуўся пасьляапэрацыйны пэрыяд. І вось, нарэшце, мара зьдзейсьнілася! 1.11.11 у Менску!

Ды ня проста трапіў — а атрымаў магчымасьць здымаць гульню. Гэта быў мой першы фота-футбольны досьвед і я ня ўпэўнены, што атрымалася добра. Але эмоцыяў шмаааааат!

Collapse )
while my guitar gently weeps

Троіца

Троіца ў Графіці

А ўчора ў «Графіці» выступала «Троіца». Камэнтаваць асабліва няма чаго — гэта трэба чуць і бачыць! Нічога лепш у нашай музыцы ніколі не было, ў чым у чарговы раз упэўніўся. Ну, а новы альбом «Зімачка» проста геніальны!
while my guitar gently weeps

Сумчаты эксгібіцыянізм

Спадабалася тэма сумчатага сумачнага эксгібіцыянізму, якую нядаўна раскрыў zap4ick (хоць ідэя зусім і ня новая).
На фоне таго, што розныя foursquare паляць кожную кропку, дзе выпіты келіх-другі… гарбаты, выпатрашыць навыварат свой заплечнік зусім і ня страшна. Страшней было бы паздымаць усё, што ўнутры фотасумкі знаходзіцца.

Marsupial exhibitionism

Я думаю, па здымку вы зразумееце, дзе я бы параіў правесьці летнія вакацыі, а дзе пачытаць цікавыя музычныя навіны :)

А што ў вас у сумках і заплечніках?

P.S. А яшчэ сёньня выйшаў новы альбом Myslovitz! Пяць гадоў чаканьня!
  • Current Music
    The Cure - Last Dance