| Fields of Love |
[Тра. 14, 2008 | 09:15 pm] |
| [ | месца |
| | праца | ] |
| [ | настрой |
| | loved | ] |
| [ | музыка |
| | Земфира "Возьми меня" | ] | На затраўку традыцыйна паўздыхаю: маўляў, запахаўся і ня маю ні хвіліны часу, каб на поўныя грудзі дыхаць дзьмухаўцамі, бэзам і сьвежавыбрытай травой, і таму замест гэтага ў розных іпастасях (страшэнна слова падабаецца!) эксплуатую права на працу... Але гэта вы ад мяне чуеце апошнія два гады пры кожнай сустрэчы і зь любой нагоды, а таму давайце як найхутчэй пяройдзем ад гэтай паныласьці да майго ня менш зануднага літдыбру, са злаебучай акуратнасьцю падзеленага на пункцікі.
1. Апошнім часам пачаў заўважаць у рознага кшталту трамваях і на вуліцах сімпатычных дзяўчат з блакноцікамі, у якія яны ўвесь час штосьці занатоўваюць. Гэтак, адна лічыла птушак і супрацоўнікаў “Зеленстрою”. А пару гадзінаў таму, пераходзячы вуліцу, бачыў такую сабе гламурную ільвіцу, што ў блакноціку акуратным почыркам пазначала пешаходаў. Тут вы, дарагія мае, загалдзелі, канечне… А-а-а, маўляў, дык ніякі ты ня гей, Сяржук!!! У трамваях езьдзіш, дзяўчат пачаў заўважаць!!! А я ўсьміхнуся загадкава і скажу, што памылачка выйшла, і ўвагу прыцягвалі блакноты, а не дзяўчаты. Блакноты – вось мая шыза.
2. Калі ў рознага кшталту трамваях няма нікога апроч бабулек, алкашоў і бамжоў, на дапамогу прыходзіць мп3 плэер. Удзень гэта King Crimson. З даездам да працы, выхадам з трамваю, кубкам кавы і кампом. Увечары ды ўначы – The Legendary Pink Dots. З выхадам на любым найбліжэйшым прыпынку і далейшым шпацырам пешшу. Такім чынам, сумашэтшы маньяк, што рэгулярна шпацыруе ўначы з навушнікамі ў вушах паміж ст.м. “Уручча” і ст.м. “Барысаўскі тракт” – гэта я, так што ня бойцеся. А вось сумашэтшы маньяк, што рэгулярна паказвае хуй з-пад палітону ў раёне ст.м. “Барысаўскі тракт” – ужо ня я. Хлусіць ня буду.
3. Нарваўся на невыносна пірацкую мп3-зборку “Кооператив Ништяк” на трох дысках. Адразу ж купіў, зразумела. Вось някепска было б яшчэ нарвацца на поўныя зборы твораў The Fall і Nurse With Wound. Што б там хто ні гнаў на Стэплтана – ён мне падабаецца. Як дзе пабачыце ў продажы – паведамце, калі ласка.
4. Паглядзеў японскі мульцік “Акіра”. Паныла вельмі і квадратна. Вось галюцынацыі зробленыя весела, вельмі натуральнымі. Сам жа мульцік у цэлым – гадасьць несусьветная і Паоло Каэльё.
5. Вось параіліся і прыдумалі першую газэту з рысункамі назад на фармат А3 перавесьці. Што ж, калі на А4 усё было крыва, як у тэтрысе, праз комплекс “Ва-БанкЪ’у — Народнага Доктара”, то цяпер усё будзе крыва праз недахоп маёй гаўнадызайнэрскай фантазіі і неабдымны памер аркуша, белага і бясконцага як космас. Ажно галава кружыцца.
І галоўнае самае (нават самае-самае галоўнае!!!) Камусьці гэта можа падацца саплямі, але я доўга думаў перад тым, як напісаць. Для мяне, урэшце, гэта мае выключнае значэньне. Пасьля працяглай цяжкой хваробы я кахаю. Пешшу не хаджу – усё больш на крылах лётаю. Дыхаю азонам, бачу ў сьне яе вочы і ўсіх вас, па вялікім рахунку, люблю. |
|
|