while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Neuro Dubel форэва!
while my guitar gently weeps
slaver_be
Neuro Dubel

Хто б што не казаў, а Neuro Dubel — наша ўсё! Прэзэнтацыя ў «Рэактары» была неверагоднай: шмат людзей і вельмі шмат знаёмых сярод іх, добрая новая праграма і лепшыя старыя песьні, сьпевы ва ўсю глотку, слэм і абліваньне півам. «После этого и умереть можно!»

Разьвітальны канцэрт a-ha у Менску
while my guitar gently weeps
slaver_be
Разьвітальны канцэрт a-ha у Менску

Сёньня быў разьвітальны канцэрт a-ha у Менску. Неверагодны вакал Мортэна Харкета моцна ўразіў, як і агромныя экраны з захапляльнымі кадрамі. Больш іх канцэртаў мы ня ўбачым :(
Яшчэ крыху фотак на Ultra-Music.

Беларускі андэрграўнд vs амэрыканскія зоркі
while my guitar gently weeps
slaver_be
Мінулы тыдзень запомніўся двума канцэртамі: зорнымі амэрыканцамі Limp Bizkit і андэрграўндымі беларусамі The Blackmail, Marie Chante Quelle Elle Telephone і «Петля Пристрастия». Дык вось, што я вам скажу: беларускія музыкі нашмат лепш і цікавей! Ну а «Петля» дык увогуле гурт сусьветнага масштабу, пад які проста немагчыма ня кінуцца ў танцы!

Петля Пристрастия

Read more...Collapse )

Sziget 2010: частка другая
while my guitar gently weeps
slaver_be
Працягваю травіць вас байкамі і фоткамі з Sziget :)

З фактаў:

  • сёлетні фэстываль наведалі 382 тысячы чалавек
  • кожны жадаючы мог атрымаць мабілу за 20 баксаў
  • Nemiroff выкідваў бабло разьліваў гарэлку направа і налева
  • на «ляпісах» было пад паўтысячы беларусаў
  • былі сапраўдныя легенды Джоні Ратэн, Тоні Ален, Джоні Мар, Брус Дзікінсан і іншыя зоркі, кшталту, карліка-носа Мэта Бэламі
Sziget 2010

PhotosCollapse )

Sziget 2010: частка першая
while my guitar gently weeps
slaver_be
Другі год запар вясёлы жнівеньскі тыдзень праведзены на Sziget. Усе ўражаньні і першыя фоткі на Ultra-Music.

Sziget 2010: фэстывальная сцэна

Read more...Collapse )

Басовішча-2010
while my guitar gently weeps
slaver_be
«Басовішча-2010» адбылося! Усё, як звычайна: музыка, піва, намёты. Горш ня стала — стала крыху інакш.
  • Намётавае мястэчка перанесьлі крыху далей: месца нармальнае, ўсё блізка, побач барчык з нармальным асартыментам, але з-за адсутнасьці ценю зраніцы было немагчыма ў намётах — сапраўдная лазьня.
  • Вярнуўся конкурс: нармальная падборка зь пяці гуртоў. Вядома ж, адслухаў усіх — сябр журы як ніяк. Перамог самы варты гурт на бягучы момант — Akute.
  • Астатні камплект гуртоў добры. Зьмена фармату? Расейскамоўныя гурты? Дык іх усяго два было («Ляпис Трубецкой» і «Аддис Абеба») ды й таксама гралі беларускамоўныя песьні. Разнастайнасьці дадалі Gurzuf, Re1ikt, ўсё тая ж «Аддис Абеба» — так нават цікавей. Вось палякі ня вельмі запомніліся. Хацелася б убачыць Coma ці Big Cyc, а яшчэ лепш Myslovitz — думаю і людзей разы ў два болей было б адразу. Хаця ў гэтым годзе ўсё адно звычайная колькасьць публікі, нават не сказаў бы, што беларусаў стала меней, ня гледзячы на адсутнасьць бясплатных візаў.
  • На адным канцэрце Myslovitz пару гадоў таму ўпэўніўся, што польская ахова можа рабіць сапраўдны беспредел. На «басах» пакуль такога няма, але з кожным годам ахова ўсё больш борзая і надакучлівая.
  • Хто сказаў, што за сцэнай не бухалі? Бухалі (нават некаторыя быццам бы непітушчыя) і ня толькі :)
  • Мерча стала больш і разнастайнага. Яшчэ і на сцэне нацягнулі фірмовы фон — фоткі павінны хоць адрозьнівацца ад папярэдніх гадоў.
Карацей, нагналі паніку, але ўсё адбылося і на нармальным узроўні. Некаторыя фэсты нават другі год запар ня могуць правесьці, ня тое каб 21 раз…

Вувузэла!
while my guitar gently weeps
slaver_be
З кожным годам усё далей і далей я ад спартовага жыцьця. Але, калі прыходзіць ЧЕ ці ЧМ, усё вяртаецца на свае месцы! На жаль, за чарговым чэмпіянатам не атрымалася назіраць уважліва. Затое долю задавальненьня атрымаў цудоўную!

Заўзеючы, як і заўсёды, за італьянцаў, у гэтым годзе ні на што не спадзяваўся — некаторы заняпад і трэнерскія пралікі не далі «скуадра адзуры» ніякіх шанцаў. Але апошняя групавая гульня ў любым разе стала ўпрыгожваньнем усяго першага раўнду! А далей было зусім весела: цікавыя гульні, нечаканыя вынікі, мора эмоцыяў. А фінал? Выдатна, што ў любым разе быў бы новы чэмпіён. Нідэрлянды? Пасьля папярэдняга Эўра ім яшчэ доўга прыйдзецца адмывацца ад прададзенай гульні нашым усходнім суседзям. Таму гішпанцы былі маімі фаварытамі! Ды й гульня, прадэманстраваная «чырвонай фурыяй», была вартая перамогі. Нэрвовы фінал, кіпа картак, галявыя моманты, але… ¡Viva España! Месяц футболу скончыўся яскрава!



P.S. Фарлану асаблівы дзякуй за такія неверагодныя галы!
Tags:

Akute на be2gether
while my guitar gently weeps
slaver_be


Адным з чатырох беларускіх гуртоў на фэстывалі be2gether былі пераможцы адборачнага конкурсу Akute. Дабраліся яны туды зь вялікімі прыгодамі: іхную машыну не пусьцілі ў Эўразьвяз і хлопцам прыйшлося пешшу накіроўвацца ў бок фэстывалю. Выратавалі іх ад начной дарогі па летувіскім лясам і палям музыкі з расейскага гурта Everything is Made in China, якія падабралі пакутнікаў. Такія начныя траблы не перашкодзілі магілёўцам выступіць выдатна. І хоць людзей сабралося на ранішні выступ ня так шмат, затое яны дакладна не пашкадавалі і нават выклікалі гурт на біс! А ўжо ў наступны аўторак Akute выступяць у Менску на фінальным канцэрце конкурсу Graffiti Open Music Fest. Прыходзьце :)
Tags: ,

Alina Orlova на be2gether
while my guitar gently weeps
slaver_be


Alina Orlova! Хіба толькі дзеля яе я і ехаў на be2gether. Раней ніяк не атрымлівалася наведаць яе канцэрты, а ўчора я атрымаў кампэнсацыю за ўсе згубленыя магчымасьці! Прэзэнтацыя новага альбому, абноўлены склад гурта, відовішчны відэа-шэраг, а галоўнае — магчымасьць пазнаёміцца і паразмаўляць зь ёю! Яна апынулася ня толькі таленавітым музыкам, але і проста цікавым суразмоўцам. А пасьля свайго канцэрту яна яшчэ пайшла танчыць пад HappyEndless :)

Read more...Collapse )
Tags: ,

Agnostic Front у Менску
while my guitar gently weeps
slaver_be
Agnostic Front у Менску

Сёньня ў Менску прайшоў канцэрт культавага хардкор-гурта Agnostic Front. Некаторыя чакалі гэтага дню не адзін год і, напэўна, засталіся задаволеныя. Гэта быў адметны канцэрт. Учора Agnostic Front згубілі праз хваробу свайго бубнача і за адну ноч бубнач беларускага гурта My Ocean падрыхтаваў усе партыі для канцэрту і сыграў разам са знакамітымі амэрыканцамі. Багатая беларуская зямля на таленты :)

Фотарэпартаж на Ultra-Music :)
Tags: ,

Аўгустоўскі канал
while my guitar gently weeps
slaver_be
Аўгустоўскі канал

Шлюзаваньне на Аўгустоўскім канале — неверагодная прыгода!

Усе здымкі і рэпартаж y_bd.

Rockers VS Mods
while my guitar gently weeps
slaver_be
Хіпсьцерскія вечарыны мне зараз дастаўляюць куды болей, чым любыя іншыя. Вясёлыя забаўныя падлеткі, цікавая музыка, добрая атмасфэра — чым дрэнна? Учора прайшла чарговая вечарына, Rockers VS Mods, з удзелам вельмі класных The Fantastiques і просты цудоўных The Blackmail.

The Blackmail на вечарыне Rockers VS Mods

Дарэчы, гэтыя абодва гурты і яшчэ некалькі другіх вельмі добрых, могуць паехаць на бліжэйшы be2gether. Галасаваньне выглядае, канечне, вялікім глупствам для адбору гурта на фэст, але… Можаце прагаласаваць за каго-небудзь :)

Океан Ельзи ў Менску
while my guitar gently weeps
slaver_be
Океан Ельзи ў Менску

Вельмі добры канцэрт «Океана Ельзи» у Палацы спорту: душэўны, адкрыты, з амаль усімі любімымі песьнямі і трыма выйсьцямі на «біс»!

Болей здымкаў на ultra-music.

Scorpions у Менску
while my guitar gently weeps
slaver_be
Scorpions у Менску

Па дарозе да «Мінск-Арэны», на якой прайшоў разьвітальны канцэрт Scorpions, на мяне напаў п'яны быдлан — атрымалася ўхіліцца… А да гэтага я ня здолеў ухіліцца ад прастуды. Таму канцэрт прайшоў для мяне ў адносна непрыемны стане :) Зноў жа шкада, што з маіх улюбёных песень амаль нічога ня было. Але канцэрт запомніцца — апошні ж!

Яшчэ крыху здымкаў на ultra-music.com.

Sziget 2010
while my guitar gently weeps
slaver_be
«Ляпис Трубецкой», Muse, Iron Maiden, Kasabian, Bad Religion, Infected Mushroom, Ska-P і шмат іншых — гэтым разам на Sziget! Для мяне мінулагодні фэстываль — падзея году, калі не ўсяго жыцьця. Таму і на гэты раз прапусьціць такое нельга і вам ня раю!

Rammstein у Менску
while my guitar gently weeps
slaver_be
Каб хоць неяк перадаць атмасфэру ўчорашняга канцэрту Rammstein (бо здымаць, як звычайна, далі толькі першыя тры песьні), выкладу яшчэ відэа. Зьнята на мабільны, якасьць фіговая, вядома жэ, але :)

Read more...Collapse )
Tags: ,

Rammstein у Менску
while my guitar gently weeps
slaver_be
Rammstein у Менску

Read more...Collapse )

Гэта было, насамрэч, крута! Усе здымкі на ultra-music.com!
Tags: ,

Хто бы вы думалі!?
while my guitar gently weeps
slaver_be
А вы ведаеце, што ў гэтую суботу ў «Графіці» можна будзе пабачыць і пачуць сапраўднага «чароўнага трусіка»? Дык вось ведайце :) А яшчэ будуць і іншыя вельмі цікавыя музыкі, будуць цікавыя людзі і шмат піва ;) Квіткі ў клюбе яшчэ ёсьць — не прапусьціце такую падзею!

(no subject)
while my guitar gently weeps
slaver_be
Двухмесяцовы маратон вызначэньня лепшых музыкаў мінулага году з дапамогай наведвальнікаў сайту Ultra-Music скончаны. Каля 20 тысяч галасоў было пададзена за прэтэндэнтаўе. Па выніках галасаваньня пераможцы ў намінацыях разьмеркаваліся наступным чынам:


  • Гурт году — Rammstein

  • Лепшы замежны альбом году — Rammstein «Liebe ist für alle da»

  • Лепшая замежная песьня году — Muse «Uprising»

  • Лепшы беларускі альбом году — Ляпис Трубецкой «Культпросвет»

  • Лепшая беларуская песьня году — Юры Дземідовіч «Волшебный кролик»

А 20-га сьвяточная party у «Графіці». Квіткоў вельмі мала, сьпяшайцеся :) Усе падрабязнасьці на http://ultra-music.com/uma.

Лепшыя песьні 2009 году
while my guitar gently weeps
slaver_be
Шмат хто кажа, што раней дрэвы былі вышэй музыка была лепш, што 2000-ыя горш за 90-ыя, а тыя горш за 80-ыя і так бясконца… Я нават разумею чаму людзі лічаць, што тое, што слухалі у маладосьці — найлепшае. Але не магу зразумець, калі чую ад маладых пра тое, што ўсё лепшае ўжо было.

Магу згадзіцца толькі, што зараз няма сапраўдных музычных ікон ці, як любяць казаць, хі-хі, ў Магілёве, рок-герояў, таму што музыкі стала больш і яна даступная ўсім. Гэта і добра, і дрэнна, але ня значыць, што сама музыка стала горш. Гэты год падарыў сотні ахуенных песьняў і альбомаў, у тым ліку беларускага паходжаньня — трэба толькі крыху прыкласьці намаганьняў, каб паслухаць іх…

Я склаў 20-ку найлепшых песьняў году па маёй вэрсіі, а што вас торкнула ў гэтым годзе?

ЗЫ Дарэчы, зрабіў у жэжэшачку сындыкацыю з сайту — падпісвайцеся на ultra_music :)
Tags:

Солнцестояние
while my guitar gently weeps
slaver_be
Учорашні маратон пазытыўнай музыкі «Солнцестояние» атрымаўся даволі цікавым, хоць і сумнаватым. Але піва-сябры-музыка — заўсёды добра. Вяртаюся да жыцьця хуткімі тэмпамі :)

Пару здымкаў :)Collapse )
Tags: ,

(no subject)
while my guitar gently weeps
slaver_be
А я, тым часам, даўно ўжо на свабодзе :) Усе аналізы кажуць, што піць — можна! Больш за тое — можна і ў армію :)

А ўвогуле запрашаю ўсіх фрэндаў прыняць удзел у Ultra-Music Awards 2009 і вызначыць лепшыя і любімыя сусьветныя і беларускія гурты году. Дастаткова запоўніць просьценьку формачку. Дзякуй :)
Tags: ,

(no subject)
while my guitar gently weeps
slaver_be
Па начох, лежачы ў шпіталі, я браў тэлефон, запускаў плэер, устаўляў навушнікі і слухаў музыку — пакуль не засну. Слухаў музыку і ўзгадваў добрыя моманты з жыцьця. Гэтыя мэлёдыі і думкі дапамагалі ня чуць стогны людзей на калідорах, ня думаць пра сьмерць, якая так і вітала па бальнічных палатах у тыя дні. Так гучыць, быццам бы ўсё гэта адбывалася пасьля эпідэміі чумы ці падчас вайны? Хоць мой стан ня быў крытычным, але перажыць шмат чаго прыйшлося. І гэтыя тыдні вельмі кантрастуюць з звычайным жыцьцём. У першую чаргу псыхалягічна…

Гэты год падыходзіць ужо да свайго завяршэньня. Мякка кажучы, складаны год, як ніколі раней. Толькі ныць ня хочацца, бо пазытыўных момантаў было шмат. Вельмі добрых і дарагіх момантаў — яны ў памяці і застануцца. Разам з музычнымі асацыяцыямі…

1 сьнежня мяне абяцалі выпісаць. Чарговая старонка ў жыцьці мусіць перагарнуцца…

(no subject)
while my guitar gently weeps
slaver_be
Балалайка пад назвай «Застацца ўжывых» грае свой, спадзяюся, апошні акорд, хоць і даволі даўгі. Я ўжо не ў шпіталі, але яшчэ і ня дома. Бліжэйшы дзясятак дзён я правяду ў рэабілітацыйным цэнтры «Гарадзішча» (пры, хо-хо, ГУ справамі самі-ведаеце-каго). Праўда, свой статус нешта ён не апраўдывае, як мінімум, візуальна. Заўтра паглядзім, як мяне будуць лячыць-узнаўляць. На пэрыяд эпідэміі адзін з корпусаў аддалі для такіх як я. Заведучая адзяленьня ў шпіталі сказала, што раней такога не рабілі. Значыць у гэтым годзе, насамрэч, ня вельмі ўсё добра з сытуацыяй; зь іншага боку — хоць нешта робіцца, каб вылячыць людзей. Так што цяпер я на санаторным лячэньні ў сасновым лесе з возерам і г.д. :)

(no subject)
while my guitar gently weeps
slaver_be
Пакуль я ляжаў у шпіталі (і працягваю гэта рабіць), я пасьпеў пабываць ва ўсіх магчымых і немагчымых фазах хваробы. Да гэтага аўторка я адчуваў сябе цудоўна, ў аўторак жа зьявілася тэмпэратура і сымптомы новай хваробы (пры тым, што мая пнэўманія нікуды ня дзелася). Правільна казаў Ягор, што нехуй у шпіталь класьціся, але тут абсалютны no way быў. Кароча, мне замянілі амаль цалкам усё лячэньне, пачалі ўліваць конскія дозы новых антыбіётыкаў. Адсюль пачаліся траблы са страўнікам і пячонкай. Пачаўся яшчэ і насмарк, якога ня было ўвогуле. Карацей, хутка круглая дата "два тыдні", а стан хер паймёш які. Майго кволага аптымізму ўжо пачынае не хапаць :(

Будзьце здаровымі, людзі!

?

Log in