Чэрапушка

[info]slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Add to Memories Share Next Entry
Usplёsk — Мара
Чэрапушка
[info]slaver_be
Usplёsk — Мара

Зьдзейснiлась мара сонцам у вочы,
Прытарнай хваляй, салодкай нотай,
Лiпкiм туманам ды мыльным словам,
Ружовымi днямi, карамельнымi смоламi…

Мара…

Цёплымi кроплямi, адталымi соннымi,
Цукеркамi-кветкам ды парасонамi,
Вязкiм пачуцьцем у хворым сэрцы,
Белай лянотай у кожнай клетцы…

Мара…

Я хлусiў самому сабе кожнадзённа…
Ты была чырвонай, а я быў зялёны.
Ты была цукрам, а я быў атрутай.
Ты была вясёлай, а я быў сумны.
Ты была плюсам, а я быў дзяленьнем.
Як мы зьмянiлiсь ад свайго нараджэньня.
Я не хацеў ведаць, што мы супрацьлегласьць…
…не хацеў ведаць, што мы супрацьлегласьць…

Мара…


© Usplёsk
Tags: ,

Ага, файная песьня.

торкнула? мяне, дык не.

Пад настрой песьня... Эмацыйная вельмі...

Я её люблю, тем более, что в ней всё время повторяется моё имя;)))

А гэтая ўжо палепей будзе. Не дасканаласьць, але нечым неяк "торкае".