while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
Рыга#4
while my guitar gently weeps
slaver_be
Два тыдні таму мы з zukerby наведалі з сяброўскім візытам слаўны горад Рыгу. У гэты раз мэтай вандроўкі быў юбілейны канцэрт нашага любімага латыскага гурта Dzelzs Vilks.

Рыга

Мы трапілі ў самыя лютыя маразы. У Рызе тэмпература гойдалася паміж 25 і 27 градусамі, і знаходзіцца на вуліцы было проста немагчыма. Таму ўвесь наш ўік-энд прайшоў у кароткіх перабежках паміж барамі :)

Рыга

Рыга

Самай непрыемнай няспадзяванкай стала засяленьне ў хостэл. Я ўмудрыўся замовіць яго на тыдзень пазьней і нас тупа ніхто там не чакаў. Люты і такія маразы — час не турыстычны для Рыгі, таму ў хостэле амаль не было пастаяўльцаў. Калі прыехаў гаспадар, ён быў зьдзіўлены нашаму зьяўленьню і прапанаваў заняць «двушку», бо толькі яе рэальна было прагрэць — у старым будынку няма нават цэнтральнага ацяпленьне (дакладней, яно было адключаным). У выніку першыя нашыя часы прайшлі пад коўдрай і з дзьвюма ўключанымі ацяпляльнікамі.

Рыга

Рыга

Рыга

Потым мы адправіліся ў алка-трып і знайшлі пару новых для мяне цікавых пабаў. У выніку, за гэтыя два дні мы каштавалі 11 гатункаў піва, якія я старанна заканспэктаваў. Хацеў было пра ўсе напісаць, але ўжо не ўзгадаю.

  1. Leffe Blonde (6,6%)
  2. Double Chocolate Stout (5,2%)
  3. Oatmeal Stout (5%)
  4. Augustijn Donker (7%)
  5. Bruveris Ingver Alus Sarkanais (5,4%)
  6. Tuborg Lemon (4,5%)
  7. Valmiermuižas Nepasterizēts Nefiltrēts Gaišais (5,2%)
  8. Boddingtons Pub Ale (4,7%)
  9. Wexford Irish Cream Ale (4,6%)
  10. Užavas Gaišais (4,5%)
  11. Zelta Aldaris (5,2%)
Праўда, ёсьць адзназначны лузэр — Zelta Aldaris. Адно з горшых піваў, якое я каштаваў у жыцьці, і па іроніі лёсу, апошняе ў вандроўцы. Проста жах!

Сярод фаварытаў — бельгійцы і Double Chocolate Stout. Латыскія гатункі ў асноўным не супэр, але Valmiermuižas спадабалася — набыў яшчэ ў Менск — чакайце на водгук :)

Рыга

Ну, а ўвечары былі Dzelzs Vilks з новай праграмай, кардабалетам, закінутымі станікамі на сцэну… Клюб Paladium, дзе адбывалася шоў — адзін у адзін наш Re:Public, толькі з нармальным рамонтам, барамі, добрым сьвятлом і гукам. Гэта быў мой трэці канцэрт Dzelzs Vilks і, вядома, самы круты!

Рыга

У Рыгу яшчэ абавязкова вярнуся — вельмі люблю гэты горад. Тым больш, што цяпер ёсьць цягнік — ня трэба парыцца ў аўтобусе :)

  • 1
Пост нагадвае часы добрага лампавага жэжэ =)

Да гэтага і імкнуся — засумаваў :)

зайздрасць-хайздрасць
ну нічога, мне засталося менш за месяц

галландыя))
эйндховен-утрехт-амстэрдам-выспа "дагрукацца да нябёсаў"-раттэрдам-эйндховен

Аааа… Ну дык класны маршрут :)

ну так. калі б яшчэ за 3 ночу не трэба было аддаць па 90 ойра і за цягнікі 70 -- было б яшчэ лепш))

А шо ж ты думаў - Яўропы дарагія!

ну маглі б зніжкі для нас зрабіць))

рыга крутая да

Ня ўсім падабаецца, але я вельмі люблю )

  • 1
?

Log in