while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
ЖЖ-півакарнацыя!
while my guitar gently weeps
slaver_be
Шмат хто ўпарта даказвае, што жэжэшачка яшчэ не сканала. Даволі спрэчна, ўлчіваючы састарэлыя тэхналогіі, сталыя праблемы з атакамі і багамі ў сэрвісе і адтокам юзэраў у сацсеткі. Але, дзе яшчэ можна напісаць вялікі разгорнуты тэкст з малюнкамі і нармальным фарматаваньнем тэксту? У Г+? Муахаха! Ну, калі ЖЖ жывы, дык вось вам першы пост пасьля вяртаньня сюды — і паспрабуйце не адкамэньціць :)

Не даюць мне пакою лаўры юзэраў alex_leit і pan_demetrius — і я ўзяўся пісаць пра піва. Я, канечне, не профі, як яны, але паразважаць пра якасьці пеннага напою люблю. Распавяду-ка я вам пра некалькі гатункаў, якія ў гэтым годзе пасьпеў пачаставаць.

Aecht Schlenkerla Rauchbier Märzen



Aecht Schlenkerla Rauchbier

Гэта нямецкае смажанае піва, якое зусім нядаўна завезьлі ў нашыя палесьціны. Я ўпершыню паспрабаваў такі тып піваў і ён мне вельмі спадабаўся. Адразу як адчыняеш бутэльку адчуваеш пах… ці то смажанай рыбкі, ці то мяса :) Смак адпаведны, але не перакрывае ўсе іншыя адценьні піва. Зрэшты, зараз прадаецца Schlenkerla як у бутэльках, так і разьліўное у нямецкім піўным падвальчыку Bier Keller ля інязу. Разьліўное спадабалася яшчэ больш :) Шмат яго не выпіш, але пабалавацца часам будзе прыемна.

5,1%/13,5%, «Карона»

Аліварыя Чапский



Аліварыя Чапский

Культавы і даўно забыты гатунак «Граф Чапский» піўзавод «Аліварыя» аднавіў у выглядзе абмежаванай сэрыі. Хто памятае, то «Чапский» выпускаўся з 1993 па 1999 год. Я нават яго ў тыя часы каштаваў (канечне, трэба ўлічваць, што першае піва — а гэта быў цудоўны «Бурштын Беларусі» — я паспрабаваў ці то ў 6, ці то ў 7 гадоў), але смаку ня памятаю. Зараз жа гатунак не апраўдаў спадзяваньні. Тонкі нібыта прысмак ядлоўца перабіваецца звыклым беларускім сьпіртам, а якасьць соладу пакідае пытаньні. У дадатак у складзе нейкія сіропы і хмелепрадукты…

5,4%/13%, амаль любыя крамы

Жигули Барное



Жигули Барное

Ну, і, нарэшце, лідар апошніх дэгустацыяў… Хто б падумаў, што гэта будзе расейскае піва яшчэ і ў тыповым олдскульна-саўковым выглядзе — глядзіце малюнак. «Жигули Барное» у разьліўным варыяньце я каштаваў у Піцеры на канцэрце Interpol і тады яно мне вельмі спадабалася. Бутэлечнае піва ня горш. Склад — мара півамана-задрота: толькі вада, хмель і солад. Смак — вельмі чысты: ніякага сьпірту, лёгкая гарчынка і прыемнае «послевкусіе». Прадаецца зараз у «Рублёўскіх» па 8 з гакам. Набыў празапас зараз :)

5%/12%, «Рублёўскія»

Піце піва! Чытайце ЖЖ :)
Tags:

Аліварыя ўжо ёсць!? Пазітыў!

Набываў у маленькая краме на Глебкі. У горадзе павінна быць, напэўна, ўжо паўсюдна.
Зараз паспрабаваў яшчэ раз яго — дапіваю бутэльку. Піць можна, нармальна, але чакаў большага.

К чапскому у меня двоякое отношение. вроде бы тот привкус есть, но взглянешь на состав и пить не хотчеся. Жигули не могу пока найти в ближайших магазинах)

В ТЦ "Столица" вроде есть, в продуктовом. Если что

Прям вот сегодня "Жигули" пил. За свои 35 рублей - очень ок)

я в 99 ещё пиво не пила:)интересно попробовать аливарию!

%) нормально, но не стоит особо циклиться на составе - знаю множество сортов, отличных от набившей оскомину притчи про воду, хмель да солод, что не мешает им быть очень вкусными ;)

Ну и слегка опередил - завтра будет большой пост за Чапского ;)

Я обычно не парюсь, и на состав обращаю внимание после дегустации уже :)

А я вот тоже, знаете ли, люблю накупить и пробовать разные вкусы ^__^ И хотя у меня сейчас бурный роман с Гиннесс в Гвозде, я всё равно открыт к дегустациям. Не думаю что стоит заморачиваться на одном и заводить серьезные отношения, тем более я ещё молодой.

КстатиФ, я хочу открыть первый в мире клуб ненавистников сахара в пиво. Убивал бы за такое.

Тогда бельгийские сорта можете вычеркивать из своего списка

(Deleted comment)
Можа як раз піў і пазьней, дакладна ня памятаю — на афіцыйныя дадзеныя зьвярнуў увагу проста.

Хмелепродукт - это всего лишь спресованный хмель, нам на экскурсии рассказывали-показывали. Сама ещё не тестировала Чапского, не завезли в лижайший

мм, «Жигули Барное» варта абавязкова будзе набыць! =)

дзякуй за півакарнацыю) спадзяюся, адным допісам справа не абмяжуецца ;)

"Жыгулі" мяне неяк ня ўразілі - піва як піва. А "Чапскага" каштаваў яшчэ ў тыя часы :)

«Жигули» такое клясычнае-клясычнае простае сьветлае пива — тым і спадабалася.

жыгулі мне не спадабаліся ў свой час, чапскага ўсё гнабяць, а вось смажанае піва -- нямка))

(Deleted comment)
А коркі ад піва для мяне зьбірайце, нават бельгійскія! Вазьму для калекцыі!

Ад Schlenkerla засталася, ад «Жигули», здаецца, таксама. Зь беларускімі ўсё дрэнна, самі ведаеце, дзядзя Дзіма :)

поддерживаю возврат в жж!

и пойду за чапским)) столько добрых воспоминаний с ним связано, хоть он мне и не очень нравился.

?

Log in

No account? Create an account