while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
БАТЭ — Мілан — 1:1 (фота)
while my guitar gently weeps
slaver_be
Я заўзею за «Мілан» з 1994 году. У тым годзе расанэры парвалі ў фінале Кубка чэмпіёнаў «барсу» 4:0… Пасьля было яшчэ шмат чаго: і перамогі, і паразы. Блішчэлі на футбольным небасхіле Барэзі, Мальдзіні, Веа, Шаўчэнка, Кака… Я шмат гадоў марыў трапіць на гульню «Мілану». Першая такая магчымасьць была ў 2001-ым, калі яны прыяжджалі ў Менск. Але быў малы-дурны-бяз грошаў. У мінулым годзе я зьбіраўся ехаць на міланскае дэрбі, ўсё расплянаваў, але ўзьніклі праблемы зь візай. У гэтым годзе я хацеў ужо паехаць у Мілан на гульню з БАТЭ, але зацягнуўся пасьляапэрацыйны пэрыяд. І вось, нарэшце, мара зьдзейсьнілася! 1.11.11 у Менску!

Ды ня проста трапіў — а атрымаў магчымасьць здымаць гульню. Гэта быў мой першы фота-футбольны досьвед і я ня ўпэўнены, што атрымалася добра. Але эмоцыяў шмаааааат!

1. Футбольны клюб БАТЭ



2. Футбольны клюб «Мілан»… Штосьці ўсе глядяць у бок. Убачылі грозны БАТЭ? :)



3. Падаецца, Ганчарэнка ў гэтай гульні нічога добрага не чакаў. Атрымалася наадварот, на радасьць для беларусаў :)



4. А вось ненавісны мною Ібрагімавіч (хоць і грае за «Мілан») адназначна чакаў, што заб'е. І яму гэта атрымалася!



5. Настырны Антоніа Нацэрына



6. Рабіньё трапляе ў афсайд



7. Братэрскі саюз…



8. Гутар блякуе удар Ібрагімавіча… Літаральна праз 2 хвіліны паўтарыць такі подзьвіг не атрымалася…



9. …Златан Ібрагімавіч адкрывае лік у гульні



10. «Мілан» працягвае наступленьне на рубяжы барысаўчан



11. Арцём Радзькоў паказвае, куды бы мог пайсьці Ібра…



12. Другі тайм пачаўся ашаламляльна для гасьцей. На 55-ай хвіліне БАТЭ атрымлівае права на пэнальці, які рэалізуе беларускі бразілец Рэнан Брэсан



13. Трыбуны выбухнулі!



14. Кевін-Прынс Боатэнг спрабуе забіць ударам празь сябе



15. А Ібрагімавіч зноў спрабуе адарвацца ад абаронцаў «батонаў»



16. Як ні круці, а Ібрагімавіч — самы заўважны чалавек на полі. Ён і тут, і там, і гол забіць, і на зямлі паляжаць…



17. Нават трэнеры «Мілана» адзначылі неверагодны стан «дынамаўскага» газону. Даўненька такой паляны не было на ім!



18. Дацкі рэфэры Пэтэр Расмусэн запомніўся неверагодна гучнымі крыкамі на футбалістаў. Дзерзкі пацанчык!



19. У гульні Аляксандр Гутар



20. Барацьба ў барысаўскай штрафной



21. Фінальны лік — 1:1 — на звышсучасным табло супэрсучаснага менскага стадыёну



22. 1:1 — як перамога!



23. Футбалісты радыя!



24. Кантрасты…



25. Масімільяно Алегры не выглядаў сумным на прэс-канфэрэнцыі. Гэтай нічыі дастаткова камандзе, каб за два туры да канца групавога этапу выйсьці ў плэй-оф.



26. Ганчарэнка тым болей не быў сумным. 1:1 — дастойны лік у гульні з адным з сусьветных грандаў! Прывітаньне Васі Уткіну!



І яшчэ крыху здымкаў на Flickr

P.S. Выкарыстаньне здымкаў магчымае толькі з папярэдняй згоды аўтара

  • 1
ЖЖ смокча, дыскач.

Толькі ўчора пра гэта размаўляў. Так-та яно так, але альтэрнатывы для вялікіх матэрыялаў і нататак няма…

I don’t bookmark sites but i will bookmark this! LOL!


Спасибо за фото - здорово!
Камеру на flickr'е в exif'ах видно, а объектив у тебя какой? 70-300/4.5-5.6?
Фото по-моему чуть темноватые - это объектив или особенности яркого освещения поля/обработки?

Это всего лишь самый дешёвый Nikon AF-S 55-200 mm f/4-5.6G (кроме последних двух) — он тёмный да и фокусного для футбола маловато. Впрочем, и свет на Динамо не ахти. Но вроде не слишком темно получилось :)

клёвы рэпорт, як на гульні пабыла :)

классный репортаж, спасибо

Красивый матч получился.

Голов только мало :)

Поздравляю! :)

Фотографиям не хватает резкости.

Re: Поздравляю! :)

Да ты гонишь!

Re: Поздравляю! :)

Надо же какую-нибудь гадость сказать :)

Re: Поздравляю! :)

Просто, мне кажется, что даже перешарпил. Вот фокусного и светосилы не хватило…

Re: Поздравляю! :)

В статике лица еще ничего, а в движение не четкие.
Надо было у Леси попросить 70-200 :)

Re: Поздравляю! :)

200-400 ни у кого со знакомых нет? )

Re: Поздравляю! :)

Не )

удивительно хорошие фото, я подумал было, что вообще взяты из официального репортажа UEFA какого-нибудь :) баланс белого чуть изменить и все :)

Классные фото! 8)

Классные фото, можно одну себе перепостить?

Спасибо! Можно :)

Естественно, с указанием авторства :)

Здорава адфоткаў! :))

бачыў цябе за варотамі - хацеў пазваніць, каб мяне зафотаў - я ў 16 сектары нізка сядзеў. на другі тайм ты зваліў за іншую браму?

Ага, абодва разы за барысаўскай брамай сядзеў )

ну ты і сволачччч! чакаў гол у браму БАТЭ??
:))

Статыстыка удараў і валоданьня мячом сьведчыць, што выбраў правільную пазыцыю )

Так за каго ты балеў учора?) І за што нянавісць да Ібрагімавіча?

Нянавісьць з Эўра-2004 за вылет Італіі.
А заўзеў я, па вялікім рахунку, за БАТЭ ўсё ж…

  • 1
?

Log in

No account? Create an account