while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
Санкт-Пецярбург
while my guitar gently weeps
slaver_be
У гэтыя сумныя дні вырашыў узгадаць беззаботную вандроўку на ўсход… У Санкт-Пецярбургу я быў упершыню. Галоўнае ўражаньне, якое склалася ад гораду: зімою — ні нагою. Хоць у тыя сакавіцкія дні сонца раз-пораз выглядвала, але большасьць часу было вельмі халодна, часам накрываў моцны сьнегапад, а шквальны вецер ледзь ня зносіў з ходнікаў. Другое галоўнае ўражаньне — ўсё вельмі дорага. У цэнтры танна паесьці-папіць досыць складана. У «Кофехауз» можа ня быць кавы, затое прымітыўны бутэрброд будзе каштаваць 18К на нашыя. Вай-фай знайсьці ўвогуле раскоша!

Санкт-Петербург

Исаакиевский собор

Вуліцы на выходных пустэльныя і толькі на Неўскім віруе жыцьцё: натоўпы турыстаў са сьцяжочкамі і біркамі зь імёнамі, турыстычныя аўтобусы, таўханіна ў сувэнірных крамах, раздатчык рэклямы інтымных паслугаў. А галоўны мінус халадэчы ў тым, што ўсе дзеўкі ў палітонах і цалкам захутаныя — эстэтычнага задавальненьня не атрымаеш, як і не зробіш выснову «чые лепш». Зрэшты, ў вочы чамусьці кідаліся пераважна азыяцкія твары (прычым даволі прыгожыя).

Санкт-Петербург

Санкт-Петербург

Санкт-Петербург

Уразілі, канечне, шматлікія мосьцікі і каналы. Толькі дзеля іх варта вярнуцца ў Піцер у цёплы час. Як і дзеля трамваяў, на якіх я так і не пакатаўся.

Санкт-Петербург

Казанский собор

Затое мы трапілі на Interpol і ў дадатак наведалі канцэрт «Аддис Абебы». Вось з чым у Піцеры добра, дык з клюбамі (як мінімум для наведвальнікаў — музыкаў, як апынулася, могуць і на бабло кінуць спрытныя мясцовыя дзеячы дробнага шоўбізу). MOD-Club каля «Спасу на крыві» — даволі вялікі, з дзьвюма залямі і музыкай-на-ўсю-ноч. Мінус толькі ў гардэробе і непрадуманай сыстэме ўваходу-выйсьця. Затое з гэтым не было праблемаў у «Глав-клубе», дзе вялізарная чарга ўздоўж усяго клюбу-ангару засмоктвалася за лічаныя хвіліны. Унутры ж увогуле раскоша для сьціплых менскіх меламанаў: вялікая сцэна, агромістая пляцоўка з асобнай трыбункай, бар уздоўж усяго танцполу, прасторныя прыбіральны бяз чэргаў і нават бясплатны вай-фай. Карацей, для адпачынку зроблена амаль усё магчымае. Зрэшты, гэтым мы скарысталіся напоўніцу…

Санкт-Петербург

Санкт-Петербург

  • 1
вельмі цікава апрацаваныя здымкі. як ты так?

Захацелася крыху ярчэй зрабіць, чым ёсьць :) А так — проста Lightroom.

падобна, варта ўжо набыць гэтую штуку. дарагая падла, але занадта ўсе хваляць і мне здымкі зь яе падабаюцца

Camera Raw ад фаташопу лічы тое самае, толькі без каталагізацыі :) А кошт аднолькавы.

хм, мне падавалася лайтрум значна таньней) і яшчэ напэўна лягчэй для laymen

Значыць не туды я глянуў )

Когда-то давно туда часто ездил. Летом очень даже ок, но в остальное время года атмосфера казалась крайне гнетущей. В Москве, как ни странно, чувствовал себя лучше: она не менее грязная, более сумбурная, но менее правильная что ли, искусственная.
Из дёшево поесть в Питере разве что "Чайная ложка" есть.

В Питере что-то есть всё-таки такое, что мне нравится. Приятная меланхолия что ли (тут, конечно, Рига в явных лидерах по этому показателю, но я там и бывал чаще). Стоит ещё вернуться, мне кажется :)

Я дык у сярэдзіне красавіку быў дык усёроўна халадно было і сьнег сыпаўся падла. Ну яго нафіг гэты Піцер з тамтэйшымі вычварэнцамі разам.

Зь якімі вычварэнцамі? о_О

Ёсьць там адно месьцейка з шкляною сьцяной:))

Мы па музэях не хадзілі )

Якія там музэі:))

Смотрю и плачу - поездка в Спб. накрылась медным тазом.

Лучше туда в тёплое время года: мосты разводные, водные прогулки по каналам, экскурсии по крышам и всё такое…

Я-то знаю.
В том и дело - сорвалось.

а я всю зиму по колдобинам ледяным тут скакал!

Везде говорили, что зимой вообще снег не вывозят и т.п. Когда мы были, передвигаться уже можно было без проблем.

мясцовую ці з сабой прывезлі?
піцер люблю

Не зразумеў пытаньня :)

фото замечательные! сам жду, чтобы потеплело там основательно - хочется выбраться в Питер не как всегда (в снегу и на пронзительном ветру...)

Да, туда только в тёплое время :)

  • 1
?

Log in

No account? Create an account