while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
Noize MC
while my guitar gently weeps
slaver_be
Noize MC у Менску

Здаецца, ў нашым постсаўковым грамадзтве зьявіўся новы сапраўдны рок-герой. І хоць па форме ён, быццам бы, зусім не рок, але па падачы, па кантэксту, па ўплыву — сапраўдны ракенрол. Noize MC выступіў у Менску ўжо ў пяты ці шосты раз і ледзь не разарваў гаротны «Рэактар» на часткі. Хоць гэтую малахольную метафару любяць выкарыстоўваць па справе і безь яе, у гэты раз яна адпавядае рэчаіснасьці. Паўтары тысячы чалавек, неверагодныя чэргі на ўваход, слэм-мош-стэйдждайвінг, танцы і сьпевы…

Ваня за канцэрт некалькі разоў узгадаў Міхалка (зрэшты яны і назвалі свой тур па Беларусі «Міхалок-тур»), выканаў 2 песьні «ляпісаў», а адразу пасьля сыходу са сцэны ў клюбе зайгралі «Зорачкі». Ён, як ніхто іншы ў навакольнай музтусоўцы, разумее тое, што тут адбываецца, і спачувае, наколькі гэта магчыма…

На Ultra-Musicфотарэпартаж з канцэрту, а хутка — і вялікае інтэрвію з Noize MC

  • 1
ад пачатку і да самага канца яны адпрацавалі на выдатна, і асабліва было прыемна чуць ляпісаўскія тэксты ад іх

а вы всех боготворить будете, кто ляписов играет?
ничего личного, если что..

>>а адразу пасьля сыходу са сцэны ў клюбе зайгралі «Зорачкі».
А вось гэты момант мяне крануў да глыбіні душы. Як і сама песьня.
Ну і калі Ляпісы не могуць выступаць, дык хай Нойзс МС трохі навядзе шораху:)

Ён, калі мы ўдзень размаўлялі, вельмі зьдзіўляўся, што яго тут не забаранілі. Сказаў, што, напэўна, не змаглі транскрыбаваць назву гурта і вельмі спадзяецца, што і не змогуць у бліжэйшы час выправіцца :)

Да ну, какие полторы тысячи. Тысяча максимум.

Перад канцэртам чуў, што было продана 1400 квіткоў.

Па фота бачна, што народу шмат, але ж месца ўсё ж ёсьць. У рэактар 1400 чалавек фізычна ня ўлезе, 800 - гэта ўжо поўны клуб. 1000, у прынцыпе, памесьціцца, калі і другі паверх забіць, як на НРМе. 1500 - не. А тут жа яны шчэ й цэнтар танцпляцу высвабадзілі для слэму... 1000 максімум.

Мой любімы Нойз. З-за гэтага ажыятажу я так усё і баюся схадзіць на яго канцэрт, бо інвалідам там не месца(

Баюся, што няхутка ягоныя выступы тут будуць. Па-першае, можа і ў «сьпіс» трапіць (пакуль ён зьдзіўляецца, чаму яшчэ не трапіў). Па-другое, выступаць няма дзе будзе (з «Рэактарам» усё яшчэ не зразумела)…

Дык я ж сама яшчэ тады здзіўлялася, чаму яго не ўключылі ў спіс, пісала пра гэта. Канешне, уявіць сабе выступленне Нойза у Палацы рэспублікі цяжка, аднак будуць жа прыдумваць нейкія іншыя месцы. Галоўнае, каб не сталовая "Госці".

  • 1
?

Log in