while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
(no subject)
while my guitar gently weeps
slaver_be
Апошнія падзеі наўрад ці кагосьці маглі пакінуць абыякавымі. Ніякага настрою няма, застаецца толькі вера ў лепшае і салідарнасьць, якую мы мусім усе разам праяўляць — перадаваць затрыманым неабходныя рэчы (здаецца, на цяперашні момант усе забясьпечаныя), дасылаць паштоўкі і распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю. Ну і трэба трымацца! Музыка — добры сродак падтрымкі…

На днях схадзіў на рэпэтыцыю да The Blackmail, якія ў хуткім часе рыхтуюць усім слухачам прыемны сюрпрыз. Як сказаў Максім, «у нашай краіне толькі пост-панк і граць» :) А пакуль сюрпрыз ад мяне — відэа з рэпэтыцыі з кавэрам песьні «Use Somebody» гурта Kings of Leon і крыху фотак.



The Blackmail

The Blackmail

The Blackmail

The Blackmail

Болей здымкаў…

І з Калядамі ўсіх! Хай зьдзяйсьняюцца цуды!

  • 1
чакаем цуда!

Blackmail не даюць там канцэрт у бліжэйшы час?)

Літаральна заўтра, разам з IQ48 :)

Агромністы дзякуй, Славер! Бо заўтра збіраюся ехаць развеяцца як-небудзь. Зараз буду ведаць каго ДАКЛАДНА трэба паслухаць.

балін, я токі ў панядзелак буду ў Менску:(, вечна я ўсё правароньваю:(

Там самае цікавае будзе да поўначы, пасьля — толькі мятал :)

Ох, няхай здзяйсняюцца.

  • 1
?

Log in