while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
На Myslovitz «на халяву»
while my guitar gently weeps
slaver_be
Да першага канцэрту Myslovitz у Беларусі застаецца некалькі дзён, квіткі ўсё яшчэ можна набыць у касе клюбу Рэактар, а таксама ў кропках продажу квіткоў у пераходах, а зь сёньняшняга дню яшчэ і атрымаць «на халяву». Эўрарадыё пачало розыгрыш 2 квіткоў у віктарыне, а яшчэ квіткі можна выйграць штодзённа падчас канцэртаў у клюбе «Графіці».

А яшчэ Эўрарадыё датэлефанавалася да няўлоўных польскіх музыкаў і ўзяла камэнтары ў басіста Яцэка Кудэрскага.

Так што слухайце, глядзіце кліпы і абавязкова прыходзьце ў пятніцу ў Рэактар — я вас запрашаю :)

  • 1
Дарэчы, дзе ў назве гурта правільна рабіць націск? МысьлЁвіц (як палагаецца ў польскай мове) ці МЫсьлёвіц?

Гэта ж не зусім польская назва — нямецкае найменьне гораду. Таму ўсе кажуць МыслОвіц нават. А польская назва гарадку — МыслёвІцэ.

Пра назву я ўсё ведаю, менавіта таму і пытанне узнікла - што калі на нямецкі манер вымаўляць, то невядома як)) У польскай мове няма гуку "л" як у беларускай. таму мабыць яны кажуць МысуОвіц?

Ня ведаю: ўсе кажуць зь цьвёрдым, назва ж, лічы, запазычаная. Напэўна, калі б самі палякі інакш казалі, я б заўважыў :)
Паглядзім у дзень канцэрту :)

у клюбе Рэактар білеты можна набыць у ахоўніка, каса, вялікая шыльда якой відаць далёка з вуліцы, працуе толькі перад імпрэзай.

квіткі сёньня былі на любы густ, і перад рэактарам не стаялі полчышчы фанатаў, я ў шосе, гэта ж мысловіц, людзі, блін…

Адкуль гэтыя людзі ведаюць пра такі гурт :)

женя, Вильнюс.

(Anonymous)
Дзякуй за параду! Менавiта ад Вас празнау аб выступе у Менску.
Они были одними из хэдлайнеров 1-го b2g. Единственного, где я не был, о чем жалею. Видел Вас на b2g 2010 и на Дюбелях в реакторе. Надеюсь пожать руку завтра на поляках)

Re: женя, Вильнюс.

До встречи завтра :)

  • 1
?

Log in

No account? Create an account