while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
Жыцьцё — гэта схватка
while my guitar gently weeps
slaver_be
Сёньня ўпершыню пабываў на турніры па грэка-рымскай барацьбе. brodzki яшчэ зь лета клікаў на турнір памяці алімпійскага чэмпіёну Алега Караваева, а тут яшчэ дадалася цікавая музычная праграма да шоў ў Палацы Спорту — таму вырашыў схадзіць-паздымаць.

У Палацы сьпяваў Піт Паўлаў (напісаў адмысловую песьню пра барацьбу ды й сам ёй займаўся, як апынулася), фонам гралі розныя Yeah Yeah Yeahs і нават Myslovitz, а побач тусаваліся Чыж-Ладуцька-Д.Лукашэнка і іншыя ўладныя людзі. Але самае цікавае адбывалася на дыванах: бескампрамісныя схваткі, крыкі, пратэсты і, канечне, выніковая перамога нашай зборнай :) Карацей, прыемна ўразіла гэтая падзея — нашмат больш, чым потым канцэрт у «Рэактары».



У гульні за трэцяе месца зборная Расеі перамагла палякаў:






А гэта — ветэраны барацьбы — чэмпіёны СССР 1960 году.

Зьлева направа пасьля Чыжа: заслужаны трэнер БССР №1 Аляксей Куцэнка, двухразовы чэмпіён СССР, шматразовы прызёр Чэмпіянатаў Сьвету сярод вэтэранаў Віталь Фефелаў, легендарны трэнер Іван Коршунаў, Мікалай Чучалаў і Сяргей Залусскі.



І, нарэшце, фінал. Саступаючы зь лікам 0:2, нашая зборная ўсё ж перамагла грузінаў!

Першым на дыван выйшаў Алібэк Тажыеў.




Міхаіл Сямёнаў (бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пекіне).




Алім Сялімаў (чэмпіён сьвету 2005). Сялімаў, дарэчы, лезгін, прыехаў калісьці ў Мазыр і там пачаў займацца грэка-рымскай барацьбой. Так што, ня гледзячы на прозьвішча і г.д., ён — «прадукт» беларускай школы :)






Цімафей Дзейнічэнка (срэбны прызер ЧЭ-2010 і ЧС-2010).


За камэнтары — дзякуй brodzki!
Яшчэ крыху здымкаў, калі каму цікава :)
Tags: ,

  • 1
Крутыя здымкі!

Дзякуй! Там усё спрыяла для таго, каб добра здымаць, таму можна было і яшчэ лепш :)

спорт идиотский, но само слово борьба вышло за рамки спорта

А Платон, Пифагор, Алкинад и Пиндар которые стали олимпийскими чемпионами в этом виде спорта главные идиоты. За тем как гоняют шайбу любимцы "Черного шлема" смотреть значительно интересней..

ДЗЯКУЮ!!!
а можна хаця б некалькі імёнаў да здымкаў?

Дадаў камэнтары да здымкаў (дзякуй, brodzki).

Блін былі ж больш класныя здымкі. Дзе яны? Усёроўна здорава зрэшты.
На Кубак сьвету прыходзь. Ня ведаю ці будзе там сьпяваць Паўлаў і весьці праграму Памідораў які трохі наблытаў з імёнамі пераможцаў Кубку СССР 1960 году не назваўшы аднаго з патрыярхаў Мікалая Чучалава, але ж барацьба будзе куды як больш суперская:)))
Дарэчы ў каго Піт займаўся?

tomat з паперкі чытаў, так што ня ён наблытаў :)

У Піта спытаю, хто яго трэніраваў.

ЗЫ Здымкі некаторыя добра выглядаюць на дысплэі камэры, а калі пераносіш на кампутар — зусім ня тое…

нажаль бывае, у мяне вун жонка ў Турцыі фотак нарабіла, дык на манітоы клас, а раздрукавалі дык усё нейкае бялёсае.

Ух, класна! Я таксама там была: http://euga.livejournal.com/257674.html

Толькі мне больш падабаецца казаць кілім, а не дыван.

Клясычная барацьба, як апынулася, вельмі папулярны від спорту ў нас :)

ЗЫ Так, напэўна, правільней :)

Я ўжо гады два-тры сачу за мядзведзеўскім турнірам. А на класікаў першы раз прыйшла паглядзець, бо ад іх у жж класны прамоўтэр з'явіўся. :))))

  • 1
?

Log in