while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
Myslovitz выступіць у Менску!
while my guitar gently weeps
slaver_be
Myslovitz у Менску

У 2007 і 2008 мы з zukerby двойчы езьдзілі на канцэрты Myslovitz у Варшаву. Тыя прыгоды ўзгадваюцца зараз зь неверагоднай радасьцю: сьпіртавозы з чачэнцамі і кантрабандыстамі, блуканьні па прыгарадам Варшавы (а вы бывалі калі-небудзь ноччу ва Ўрсусе? :)), набегі на супэрмаркеты за півам і, канечне ж, самі канцэрты Myslovitz! Тады ніхто з нас ня мог падумаць, што яны даедуць да Менску. А зараз гэта не мары, а факт! 3 сьнежня (пятніца) ў «Рэактары» упершыню ў Беларусі сыграе Myslovitz. Ды й квіткі па сьмешным кошце (15 000 і 10 000 для палякаў і студэнтаў). Карацей, такое нельга прапусьціць! Прыходзьце, сябры, гэта таго варта!

Tags: ,

  • 1
W mordę jeża!
Вось гэта навіна! Дзякуй, трэ абавязкова пайсці с польскім сцягам!

Я думаю, ім будзе прыемна :)

а мне гэта падабаецца!



вельмі файны гурт!

быў на іх у Стодоле недзе з год таму. Сьвятло сцэны было проста ахрыніцельнае. Ды і канцэрт у парадзе.

а якая праграма будзе? апошні альбом?

Усе гіты і пару зусім новых песьняў.

  • 1
?

Log in