while my guitar gently weeps

slaver_be


Дзёньнік Слэйвара

Брыдкія месцы майго жыцьця


Previous Entry Share Next Entry
Полацак: канцэрт ULIS
while my guitar gently weeps
slaver_be
Такіх брутальных паездак даўно ня было: вагон з драўлянымі лаўкамі, піва і гарэлка ля Дзьвіны, сон і адрыў на канцэрце, afterparty ва ўжо вельмі добра мне знаёмым ГДК…

У выніку: Полацак застаецца маім улюбёным горадам Беларусі, цягнікі — улюбёным сродкам перасоўваньня; полацкія гурты зусім не ўразілі (заснуў пад Primus Inter Paris — сам у гэта ня веру, Planets — прымітыўна, Indra — чакаў нашмат большага), Recha — спэцыфічная самадзейнасьць, і толькі ULIS — сапраўдныя музыкі (хоць «Lusterka» ўжо надакучыла)…

Полацак. Фан-клюб ULIS

Полацак

Полацак

Астатнія здымкі Полацку…

Indra

ULIS

Астатнія здымкі з канцэрту…

  • 1
да ну!!
Recha жжоць,Indra - таксама!!!

А кто счас с Корнем играет??

тыя ж) што і 3 года таму

Віктар Самарукаў, Павал Ермачэнка, Натальля Куніцкая, калі я нічога не наблытаў. Лепш павінны ведаць soft_tiger і zukerby, якія бегалі да ўсіх знаёміцца :))

Напутаў, бо Самарукаў у Канадзе, граў басіст Сяржук, які ўсе гэтыя 3 гады і грае.

Дзякуй за ўдакладненьне :)

ббубуббу
а некаторыя ніколі і не былі ў полацку

Гэтую праблему можна вырашыць у любы момант…

Так, Полацак - супэргорад! Наш лістападаўскі выезд на НД ніколі не забудзецца!

ja zakachausia u Polacak! Tre szcze uletku pajechac!!!

У цябе яшчэ ногі не адваліліся? :)

калі дома боты зьняў прыйшлося форткі адчыняць :)))) а шкарпэткі былі сінія ад ботаў...

Нефіг давярацца маскалям! :)

хто вінаваты ў тым?
напэўна маскалі!

усё - зарокся;)))

Кот зачетный :)

Ты б бачыў, як ён шугануўся і забег пад дах :)))

СЛАВА!!! СЛАВА!!! СЛАВА!!!... КОРАНЬ!!!
СЛАВА!!! СЛАВА!!! СЛАВА!!!... РАДЗІОНАЎ!!!!

ЗЫ: П'янь

Ты ж цудоўна ведаеш, што ў Полацку не напіцца вельмі цяжка :)))

Цікава, а што грала Indra?

Indra прэзэнтавала свой другі альбом.

альбом "Сонцавакол".

не разумею, як вы там спалі... на канцэрце... дзіўна. мо стаміліся моцна?

  • 1
?

Log in

No account? Create an account