| (бяз тэмы) |
[Тра. 24, 2009 | 12:38 pm] |
| [ | музыка |
| | Depeche Mode - Sacred | ] |
«Страх замінае зьмяняць сваё жыцьцё. Страх замінае зьмяняць сьвет. Сьвет жа можна палепшыць. Гэта ў нашых сілах. Але мы занадта запалоханы. Запалоханы абсалютна ўсім. Страх перад палітычнай сыстэмай, страх за асабістыя адносіны, страх прайграць, страх выйграць… Нейкая пажыцьцёвая татальная параноя». Дэйв Гэан, 2003 |
|
|
| Галасы… |
[Крс. 17, 2009 | 11:56 pm] |
 25 сакавіка на Дзень Волі надыбаў ў Глеба Лабадзенкі першы том кнігі Сяргея Шапрана «Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах». Пакуль, праўда, не чытаў, і нават ня ведаю, калі дабяруся, але… Тады ж Глеб распавёў пра ўнікальны супольны праект з паэтам Сяргеям Панізьнікам, які ўжо празь некалькі дзён быў рэалізаваны — дыск з запісамі галасоў Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна 1968 году.
На дыску зьмешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песьні Караткевіча (ў аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Барадуліна. З Дзядзькам Рыгорам фішка асаблівая. Тыя самыя 7 вершаў, якія ён начытваў на мікрафон у 1968 годзе, я запісаў, як ён начытвае цяпер. Запісы адмыслова ідуць на дыску парамі. Атрымалася шыкоўна! + БОНУС: 8-хвілінны расповед Сяргея Панізьніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы. Дык вось 21 красавіка ў Дзяржаўным музэі беларускай літаратуры адбудзецца вялікая прэзэнтацыя гэтага праекту. Пачатак а 17:30, вул. Багдановіча 17. Думаю, будзе вельмі цікава. |
|
|
| Экскурсія |
[Сак. 8, 2009 | 12:07 am] |
Сёньня ўпершыню ў жыцьці езьдзіў на экскурсію! Так-так, я не памыляюся: хоць і аб'езьдзіў ужо ня так і мала, асабліва ў Беларусі, але ніколі гэта не адбывалася ў межах экскурсій, нават у школе! Не магу сказаць, што не спадабалася, але пэўным чынам абмяжоўвае.
Экскурсія была ў межах сьвяткаваньня Масьленкі (ха-ха, якая ўжо скончылася) па маршруце Крэва-Баруны-Гальшаны-Бянюны. Быў вельмі рады пабачыць любімы гальшанскі замак, дзе ня быў ужо гады тры. Астатняе таксама прыкольна, ў тым ліку сядзіба Карчэўскіх у Бянюнах зь песьнямі-блінамі-танцамі. Далей крыху здымкаў — усе астатнія на flickr…
( Здымкі ) |
|
|
| Латвія |
[Лют. 12, 2009 | 12:29 am] |
Нядаўні трып у Латвію быў вельмі насычаны. Апроч непасрэдна BarCamp Baltics 2009 (пра які я ўжо напісаў і паўтарацца ня буду), атрымалася наведаць горад Цэсіс і там канцэрт Dzelzs Vilks, аб чым даўно ўжо марыў, а таксама атрымалася ўбачыць зімовае мора і Юрмалу. За 4 дні спаў гадзінаў 10, але галоўнай ахвярай гэтага нон-стопу сталі мае берцы, якія да Менску дабраліся ўжо ў мёртвымі :) Але ўсё атрымалася вельмі добра. І гэта, на фоне надыходзячых ня вельмі добрых пэрспэктываў, усё адно пакідае добры настрой.
( Шмат здымкаў ) |
|
|
| 2008 год у 100 здымках |
[Снж. 21, 2008 | 11:21 pm] |
| [ | Tags | | | life, photos | ] |
| [ | музыка |
| | Norah Jones - In the Morning | ] |
Сёньня я зрабіў усё, каб заўтра ня здаць залік: усталяваў увесь неабходны софт на лаптоп, перарыў усе фотаздымкі за год, набыў нават платны рахунак на flickr. Як раз гэта стала нагодай, каб з гары фотак адабраць сотню тых, якія лепш за ўсё могуць апісаць праведзены мною год. Канечне, не на ўсіх важных падзеях прыстунічаў здымач, але прыкладна ўсё выглядае так:
 Націсьні на выяву вышэй — трапіш на фотасэт на flickr. Пад катам недзе чвэрць здымкаў на пару мэгабайтаў.
( 2008 год у здымках ) |
|
|
| Героі! |
[Ліс. 18, 2008 | 11:39 pm] |
Ура! Новы альбом IQ48 «Героі» ўжо зараз можна набываць у менскіх дыскарнях! А вось і першыя ўражаньні пра дыск — «з вар’ятаў у героі»! |
|
|
| Птушка Фэнікс… |
[Ліс. 17, 2008 | 10:00 pm] |
Два папярэдніх выходных я правёў дома, не выходзячы на вуліцу. Я адсыпаўся — ў апошні час жудасна проста не высыпаюся і нават пасьля двух дзён сну да 12 гадзінаў, я сёньня праспаў працу. А ў астатні час я займаўся ажыўленьнем свайго мёртвага сябра, якому было только 5 гадоў… Працэс рэінкарнацыі завяршыўся посьпехам, што вы можаце пабачыць ужо зараз. Клікніце, пачытайце, зьвярніце ўвагу, падпішыцеся… Дзякуй :) |
|
|
| Ура! |
[Ліс. 12, 2008 | 11:32 pm] |
Зараз выпадкова патрапіў на гэтае відэа і ледзь не прасьлязіўся. Чамусьці мне падаецца, што самае цікавае ў гэтым жыцьці я ўжо прапусьціў…
|
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 11, 2008 | 03:06 pm] |
Самая трапная для жыцьця фраза з двача — «Всем похуй»! |
|
|
| Дабрачынная акцыя ў падтрымку Рыгора Барадуліна працягваецца! |
[Кст. 30, 2008 | 02:07 pm] |
| [ | Tags | | | other | ] |
| [ | музыка |
| | Троіца - Удоль па рэчачцы | ] |
Падтрымаць Рыгора Барадуліна праз набыцьцё кніг слыннага паэта ўжо зьвярнуліся 120 чалавек. Нагадаем, Дзядзька Рыгор мае праблемы са здароўем і ў чарговы раз трапіў у лякарню. Сябры й прыхільнікі Народнага паэта вырашылі патрымаць Барадуліна, наладзіўшы дабрачынны продаж ягоных кніг — атрыманыя грошы перададуць паэту.
Той, хто хоча падтрымаць Дзядзьку Рыгора і хто дашле замову да 14.00 у гэтую пятніцу, ужо ў суботу ля помніка Коласу ў 19.00 атрымае падпісаны асобнічак. У наяўнасьці ёсьць дзьве кніжкі: «Дажыць да зялёнай травы» і «Выбранае» з сэрыі «Беларускі кнігазбор». Памер ахвяраваньня залежыць ад вас! Усе падрабязнасьці ў блогу ініцыятара акцыі Глеба Лабадзенкі. Замаўляйце на мэйл labadzenka@gmail.com, у лісьце пазначайце: колькасьць асобнікаў, каму падпісваць, памер ахвяраваньня, кантактны тэлефон. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Кст. 29, 2008 | 10:25 pm] |
У мэтро эканомiя цi аварыя? На усiх станцыях ледзь сьвецяць лямпы. 21:24 |
|
|
| Граффити |
[Кст. 24, 2008 | 12:33 am] |
| [ | Tags | | | music | ] |
| [ | музыка |
| | Аддис Абеба - Спасибо | ] |
«Граффити» да свайго хуткага дзесяцігодзьдзя, нарэшце, стаў сапраўдным клюбам для канцэртаў — зьявілася сцэна і зрабілася больш вольнай прасторы. Цяпер можна і добра паскакаць, і спакойна паслухаць музыку. Рэспект lunniy_malchik! Наведвайце канцэрты ў «Граффити»! :)
А «Аддис Абеба» сёньня былі цудоўнымі! Напэўна, лепшы іх канцэрт, на якім я быў. Другая частка зацягнулася да позьняй ночы і скончылася нечаканым і прыемным бісам. Спасибо-бо-бо-бо! |
|
|
| TOUR OF THE UNIVERSE 2009 |
[Кст. 22, 2008 | 12:33 am] |
| [ | Tags | | | music | ] |
| [ | музыка |
| | Depeche Mode - Nothing's Impossible | ] |
Depeche Mode едуць у сусьветнае турнэ ў першай палове 2009 году. У яго межах адбудуцца канцэрты побач зь Беларусяй — у Варшаве, Вільне і Рызе. Старая мара ўбачыць Depeche Mode зноў стала дасягальнай. Чамусьці кожны раз усё абламывалася ў апошні момант. Зараз часу да канцэрту яшчэ шмат, але квіткі ватра браць зараз! Я і lodar едзем у Вільню 27 траўня. Далуйчацеся! |
|
|
| Посткіеўскае |
[Кст. 20, 2008 | 07:55 am] |
Дзьве гадзіны таму кіеўскі цягнік вярнуў мяне на радзіму з другога кіеўскага Blogcamp. Гэтае мерапрыемства пакінула розныя думкі і я яшчэ пра гэта абавязкова напішу, але, бадай, ня тут — блогаў жа ў мяне шмат, хаха.
Хачу я іншую гісторыю распавесьці. Карацей, не пасьпеў я вярнуцца, як сеў праглядаць накопленыя за гэты час непрачытаныя фіды. Сярод завалаў знайшоў цікавы пост. Чалавек піша пра тое, што ўбачыў мяне на Blogcamp і зразумеў, што менавіта я яго паўгады таму страшна пакрыўдзіў, нахаміў і ўвогуле назваў «руССким». І вось ён усе гэтыя паўгады зьбіраў злобу, лічыў на колькі гадоў старэйшы за мяне… Напэўна, ня спаў па начох з-за гэтага і… ўбачыў мяне. Але ў выніку што? У выніку ён нават не падыйшоў, каб нагадаць мне пра мае непрыгожыя паводзіны, прапанаваць набіць морду там ці што. У выніку ізьлівае жоўць у сваім дзёньніку і нават у тэксьце паста ня піша, хто ж яго так пакрыўдзіў.
Мне вельмі шкада, спадар spaniard, што вы трымаеце так доўга ў галаве словы нейкага «блоггерского существа». Шкада, што вы неадэкватна ставіцеся да жэжэшачных размоваў. Шкада, што вы ня змаглі выказаць сваё абурэньне, калі ў вас зьявілася такая магчымасьць.
Але я вам дарую гэта і нават гатовы папрасіць прабачэньня. Спадзяюся, беларускі тэкст вы разумееце. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Врс. 24, 2008 | 11:54 pm] |
| [ | Tags | | | life | ] |
| [ | музыка |
| | Ляпис Трубецкой - Рыбка золотая | ] |
Все хотят достать до рая льготные билетики… |
|
|
| beatleofdoom! |
[Врс. 22, 2008 | 04:05 pm] |
| [ | Tags | | | livejournal | ] |
| [ | музыка |
| | Ляпис Трубецкой - Манифест | ] |
Апошні тыдзень таварыша beatleofdoom нерэальна каўбасіць! Я абсыкаюся ад яго крэатыву! Усім чытаць!!! Усім фрэдзіць і чытаць! Чытаць і фрэндзіць! :)) |
|
|